Отсчёт истории Витебского телевидения начинается 15 марта 1960 года с принятия Постановления Совета Министров БССР № 133, в котором предусматривалось с 1 апреля 1960 года реорганизовать редакцию радиовещания при облисполкоме в Комитет по
Подробнее...
Здесь Вы найдете архив наших телепрограмм.
Здесь вы можете выбрать клип для музыкального поздравления в программе "Желаю Вам..."
|
РУП РТЦ «Телерадиокомпания «ВИТЕБСК»
|
||
|
||
| 17.05. «Доблесць і майстэрства»- 2012. |
| Іх называюць элітай беларускіх воінскіх падраздзяленняў. І такое права ваеннаслужачыя ўсіх злучэнняў і часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь атрымліваюць падчас праходжання іспытаў, якія штогод арганізоўваюцца на воінскім палігоне Лосвіда. |
| Подробнее ... |
| 17.05. Латвійскія тураператары напярэдадні сезона адпачынкаў знаёмяцца з турыстычным патэнцыялам Віцебшчыны. |
| Рэкламны тур па вобласці, які пачаўся 16 мая, праходзіць праз тэрыторыі дзевяці раёнаў, гарады Полацк, Наваполацк і Віцебск. |
| Подробнее ... |
| 17.05. Следчы камітэт падвёў вынікі працы. |
Колькасць крымінальных спраў, якія расследуюцца ў парадку паскоранай вытворчасці, у Віцебскай вобласці ўзрасце. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін. |
| Подробнее ... |
|
|
|
|
| 09.05. Віцебск сустрэў пераможны май. |
Галоўнае дзейства з нагоды 67-й гадавіны Вялікай Перамогі разгарнулася ля помніка воінам-вызваліцелям на плошчы Перамогі.Тут адбылося ўскладанне вянкоў да вечнага агню, урачысты мітынг, прайшоў парад ваеннай тэхнікі. А ўдзень на ўсіх цэнтральных плошчах, у скверах і парках горада ладзіліся святочныя праграмы. |
| 02.05. Сёння пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні. |
| Пункты рэгістрацыі працуюць не толькі ў працоўныя дні, а і па суботах – 19 і 26 мая.Абітурыент пры рэгістрацыі павінен будзе запоўніць заяву, падаць дакумент аб занясенні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, прад'явіць пашпарт ці від на жыхарства ў Беларусі, альбо іншы дакумент. Дарэчы, сёлета ва ўсіх пунктах рэгістрацыі будзе працаваць аўтаматызаваная сістэма запісу на ЦТ. Першае выпрабаванне – па беларускай мове – пройдзе 13 чэрвеня. Рэзервовы дзень для тых, хто не змог па аб'ектыўных прычынах прыбыць на цэнтралізаванае тэсціраванне па графіку - 4 ліпеня. |
| 10.04. У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа - новы кіраўнік. |
| Міністэрствам культуры Беларусі на гэту пасаду прызначаны заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі «За духоўнае адраджэнне» - Валерый Анісенка.У тэатральным свеце ён вядомы не толькі, як рэжысёр-пастаноўшчык, а і як выдатны лектар і педагог. Мае вопыт і кіраўніцкай дзейнасці. Больш за 10 год быў галоўным рэжысёрам рэспубліканскага радыё, там жа ажыццявіў пастаноўку каля ста радыёспектакляў. У апошнія гады Валерый Анісенка узначальваў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. З коласаўскай сцэнай ён знаёмы даўно, менавіта тут у Віцебску пачалася яго акцёрская кар'ера пасля заканчэння тэатральнага інстытута. І вось праз дзесяцігоддзе ён вярнуўся ў Віцебск, на гэты раз у якасці дырэктара і мастацкага кіраўніка коласаўскага тэатра. |
| 10.04. Праграма па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2012 год зацверджана на 19 пазачарговай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26 склікання. |
Праграма накіравана на забеспячэнне правапарадку, супрацьдзеянне негатыўным тэндэнцыям у структуры злачыннасці і павінна забяспечыць далейшае зніжэнне ўзроўню злачыннасці і карупцыі ў вобласці. |
| 04.04. Кампанія «Вітавія» плануе адкрыць пасажырскія паветраныя перавозкі да пачатку летніх адпускоў. |
| Першы самалёт чэшскай вытворчасці на днях прызямліцца ў Віцебскім аэрапорце. Гэта стала магчымым дзякуючы рэалізацыі праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця нашай вобласці. У 2009-м годзе быў заключаны дагавор паміж чэшскай фірмай «ПДВ-груп» Віцебскім аблвыканкамам і Міністэрствам транспарту і камунікацый РБ. Інвестыцыйны праект прадугледжваў некалькі пазіцый: стварэнне авіякампаніі, будаўніцтва ангара для самалётаў, палівазаправачнай, узвядзенне транспарта-лагістычнага цэнтра, шэраг прадпрыемстваў па абслугоўванні бізнес-авіяцыі. Віцебскі аэрапорт атрымаў статус міжнароднага ў 1996-м годзе і мае адпаведныя сертыфікаты па прыёмцы розных паветраных судоў. Сёлета будуць атрыманы два пасажырскія самалёты на 17 месцаў з магчымасцю перабсталявання ў салон бізнес-класа на 8 месцаў. У перспектыве кампанія «Вітавія» плануе пашырыць свой паветраны флот. Распрацоўваюцца рэгулярныя пасажырскія пералёты ўнутры рэспублікі, а таксама ў Варшаву, Маскву, Калінінград. Кошт на білеты будзе арыентавацца на сусветную практыку. |
РУП РТЦ "ТЕЛЕРАДИОКОМПАНИЯ ВИТЕБСК"
ВСЕ ПРАВА ЗАЩИЩЕНЫ,
КОПИРОВАНИЕ ЛЮБОЙ ИНФОРМАЦИИ ТОЛЬКО С ПИСЬМЕННОГО РАЗРЕШЕНИЯ. 2011
Рекламодателям: Мы Всегда рады сотрудничеству! По вопросам рекламы на нашем сайте, Радио, или Телевидении обращайтесь по тел.36-55-35 или на e-mail: marketing@vtv.by